Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бертольд IV (VI) фон Андэкс (ням.: Berthold IV. von Andechs; да 1153 — 12 жніўня 1204) — граф Андэкса і герцаг Меранскі, старэйшы сын графа Андэкса і маркграфа Істрыі Бертольда III і Гедвігі Вітэльсбахскай, сястры Ота Вітэльсбаха.
Бертольд IV Меранскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Berthold IV. von Andechs | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад III Дахау-Меран | ||||||
Пераемнік | Атон I (герцаг Меранскі) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бертольд III | ||||||
Пераемнік | Атон I (герцаг Меранскі) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бертольд III | ||||||
Пераемнік | Генрых II | ||||||
Нараджэнне | 1153 | ||||||
Смерць |
12 жніўня 1204 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Андэкская дынастыя | ||||||
Бацька | Бертальд III[d] | ||||||
Маці | Гедвіга Вітэльсбахская[d] | ||||||
Жонка | Агнэса дэ Вецін[d][1] | ||||||
Дзеці | Otto I[d], Ядвіга Сілезская[d][2], Гертруда Меранская[d], Агнеса Меранская, Berthold[d], Henry II, Margrave of Istria[d] і Ekbert von Andechs-Meranien[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню згадваецца ў 1170 годзе, ізноў з’яўляецца ў хроніках у 1172 годзе як граф Андэкскі і ў 1175 як маркграф Істрыі, і праз дзесяць гадоў, у 1185 годзе, як герцаг Мераніі ў ваколіцах горада Рыекі. Праз яшчэ дзесяць гадоў, у 1195 годзе згадваецца як фогт Тэгернзэе.
У 1186 годзе прыняў удзел у італьянскім паходзе імператара Генрыха IV, а пазней — у Трэцім крыжовым паходзе. Пасля смерці імператара Генрыха, падтрымаў прэтэнзіі Філіпа Швабскага на карону Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
Пры яго жыцці, Андэкскі род герцагаў Меранскіх знаходзіўся ў зеніце сваёй славы. Уладанні прасціраліся ад герцагства Франконія да Адрыятычнага мора. Самому Бертольду ўдалося арганізаваць два «каралеўскія шлюбы»: яго другая дачка, Агнеса Меранская была ў шлюбе з каралём Францыі Філіпам Аўгустам пасля анулявання яго папярэдняга шлюбу; яго трэцяя дачка Гертруда Меранская была ў шлюбе з каралём Венгрыі Андрашам II.
Бертольд памёр 12 жніўня 1204 года і быў пахаваны ў Дысенскім кляштары .
Бертольд IV у 1180 годзе ажаніўся з Агнесай Рохліцкай з роду Ветынаў, дачкой Дэдзі III, маркграфа Лужыцкага. Агнеса памёрла 25 сакавіка 1195 года, пахавана разам з мужам у замку Дысен.
У Бертольда і Агнесы нарадзілася дзевяць дзяцей: чатыры сыны і пяць дочак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.