Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінская канферэнцыя (ням.: Kongokonferenz, «канферэнцыя па Конга») — міжнародная канферэнцыя, якая сабралася 15 лістапада 1884 года ў Берліне для абмеркавання падзелу Афрыкі паміж еўрапейскімі дзяржавамі ва ўмовах бязлітаснай «бойкі за Афрыку». Доўжылася да 26 лютага 1885 года.
Ініцыятарам склікання канферэнцыі выступіў партугальскі ўрад, які прадставіў увазе іншых каланіяльных дзяржаў т. з. «ружовую карту», якая прадугледжвала аб'яднанне партугальскіх уладанняў у Анголе і Мазамбіку ў адзіную калонію. Планы партугальцаў заблакіравала Вялікабрытанія, якая разглядала ўсю Афрыку на поўдзень ад экватара як уласную сферу інтарэсаў.
Францыя і Германія разлічвалі падняць на канферэнцыі праблему дэмаркацыі сфер уплыву ў Сахары. Асноўным пытаннем, аднак, стаў статус Свабоднай дзяржавы Конга, які служыў шырмай для бельгійскай каланіяльнай экспансіі ў басейне ракі Конга, незадоўга да гэтага даследаваным такімі першапраходцамі, як Генры Мортан Стэнлі і П'ер дэ Браза. Актыўнасць у басейне Конга бельгійцаў і французаў прыводзіла да выдушвання з рэгіёна партугальцаў, спрадвеку супрацоўнічалых з кангалезскімі кіраўнікамі.
Генеральны акт, прыняты канферэнцыяй з падачы канцлера Бісмарка, які старшынстваваў на ёй, не толькі прызнаў законнасць каланіяльных захопаў, якія адбыліся, але і ўпершыню пісьмова замацаваў абавязкі дзяржаў, якія накладаюцца на іх наяўнасцю сфер уплыву. У прыватнасці, абвяшчаўся прынцып эфектыўнай акупацыі, які заклікаў краіны здабываць сыравіну ў сваіх калоніях і пускаць яе ў абарот, а пры няздольнасці самастойна асвойваць багацці калоніі — дапушчаць да гаспадарання на яе тэрыторыі іншыя дзяржавы і іх картэлі.
Падхвоснуўшы суперніцтва імперыялістычных дзяржаў ў Афрыцы, абвешчаны канферэнцыяй прынцып эфектыўнай акупацыі прывёў да небывалай актывізацыі каланізацыі кантынента. Ужо праз 10 гадоў, у 1895 годзе, адзінымі суверэннымі дзяржавамі ў Афрыцы паўднёвей Сахары засталіся Ліберыя і Эфіопія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.