Берасцянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берасцянка

Берасцянка, таксама зябок (Fringilla coelebs) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Берасцянка

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fringilla coelebs (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Лета

  Круглы год

  Зіма

  Інтрадукцыя

  canariensis

  spodiogenys[1]

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179168
NCBI  37598
EOL  919235
FW  368987
Закрыць

Апісанне

Памерам з вераб’я. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24,5-28,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Афарбоўка апярэння ў самца яркая (асабліва ўвесну): галава сінявата-шэрая, спіна карычняватая з зялёным адценнем, валлё і грудзі буравата-чырвоныя, на крылах вялікія белыя плямы; афарбоўка самкі больш цьмяная.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы; рассяляецца на Усходзе. Адна з самых шматлікіх птушак Беларусі. Інтрадуцыраваны ў Новай Зеландыі і паблізу г. Капстад (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

Жыве пераважна ў лясах і парках, часта каля жытла чалавека. Насяляе ўсе тыпы дрэвастояў, бары, мяшаныя і лісцевыя лясы (пераважна больш рэдкія і часцей за ўсё на іх ускрайках), у тым ліку лесапалосы, прыгарадныя лесапаркі, паркі і сады. У Татрах даходзіць да пояса горнай сасны (1600 м), на Каўказе — да 2200—2500 м.

Паўднёвыя і заходнія папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў Вялікабрытаніі, Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у іраку, на паўднёвым ўзбярэжжы Каспійскага мора, у Закаўказзі, паўднёвым Казахстане, Сярэдняй Азіі.

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды будуе на дрэвах, маскіруючы іх мохам і лішайнікамі. Часам гняздуе два разы на лета. У кладцы 3-6 блакітнаватыя з крапінкамі яек. Сілкуецца насеннем і зялёнымі часткамі раслін, летам таксама насякомымі і іншымі беспазваночнымі, якімі выкормлівае і птушанят.

Thumb
Яйкі

Берасцянкі прылятаюць ў першых чыслах красавіка. Гнездаванне і кладку пачынаюць у пачатку траўня. Вылет маладых птушак — у чэрвені. Берасцянкі могуць рабіць дзве кладкі за сезон. Другі вывадак — з чэрвеня па жнівень. Адлёт — з верасня да сярэдзіны кастрычніка. Частка птушак зімуе ў Цэнтральнай Еўропе, астатнія ляцяць у Міжземнамор’е. Узімку можа назірацца на Каўказе, у перадгорных лясах.

Падвіды

  • F. c. coelebs — ад Заходняй Еўропы (акрамя Ірландыі і Вялікабрытаніі на ўсход да ніжняй Ангары);
  • F. c. solomkoi — Балканы, Крым, Каўказ;
  • F. c. schiebeli — Крыт;
  • F. c. gengleri — Ірландыя і Брытанскія астравы;
  • F. c. sarda — Сардзінія;
  • F. c. alexandrovi — паўночны Іран, паўднёвы Каўказ;
  • F. c. transcaspica — Малая Азія;
  • F. c. africana — Марока і паўднёва-заходні Туніс;
  • F. c. spodiogenys — усходні і цэнтральны Туніс;
  • F. c. canarensis (сін. F. c. tintillon) — Канарскія астравы (Гамера, Гранд-Канарыя, Тэнерыфа);
  • F. c. palmae — Канарскія астравы (Ла Пальма);
  • F. c. ombriosa — Канарскія астравы (Хіяра);
  • F. c. maderensis — Мадэйра;
  • F. c. moreletti — Азорскія астравы.

Зноскі

  1. Distribution map compiled from Snow & Perrins Birds of the Western Palearctic, Harrison An Atlas of the Birds of the Western Palaearctic, and Clement et al. Finches & Sparrows

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.