Remove ads
горад у Нігерыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенін-Сіці (англ.: Benin City) — горад у Нігерыі, адміністрацыйны цэнтр штата Эдо. Насельніцтва (2021 г.) — 1 780 000 чалавек.
Горад
Бенін-Сіці
Benin City
| ||||||||||||||||||
Бенін-Сіці месціцца на раўніннай тэрыторыі на мяжы зоны саван і трапічных лясоў. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 27°C — 29°C. З мая да кастрычніка працягваецца сезон мусонаў, які часцяком суправаджаецца паводкамі.
Бенін-Сіці быў заснаваны ў X ст. і першапачаткова называўся Эдо́. У канцы XII ст. ён стаў цэнтрам буйной дзяржавы на чале свяшчэнных манархаў оба. Ужо ў познім сярэднявеччы горад быў добра ўмацаваны. У выніку будаўнічых работ XV ст. даўжыня яго муроў склала болей за 15 тысяч км. Еўрапейскія гандляры і вандроўнікі, якія наведвалі яго з 1485 г., узгадвалі шырокія вуліцы, вялікія дамы, чысты гарадскі рынак. У ім налічвалася некалькі рамесных гільдый. Частка рамеснікаў працавала на патрэбы оба. Назву Бенін гораду і краіне далі партугальцы ў выніку скажэння аднаго з мясцовых слоў.
У 1897 г. Бенін-Сіці быў захоплены і разрабаваны брытанцамі. Пазней далучаны да брытанскіх каланіяльных валоданняў. У 1960 г. стаў часткай незалежнай Нігерыі. З 1991 г. з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам штата Эдо.
Бенін-Сіці — адзін з найбуйнейшых гарадоў Нігерыі, цэнтр будаўнічай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці, важны цэнтр развіцця моднай індустрыі краіны і турызму. У горадзе дзейнічае некалькі вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку Бенінскі ўніверсітэт. Працуе аэрапорт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.