беларуская газета, орган Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, 1917—1918 From Wikipedia, the free encyclopedia
Белору́сская ра́да — вайскова-грамадская і літаратурная газета, орган Выканаўчага камітэта Цэнтральнай Беларускай Вайсковай рады. Выдавалася ў Мінску з 25 лістапада (8 снежня) 1917 года да 5 лютага 1918 года на рускай мове, змяшчала таксама матэрыялы на беларускай мове. Галоўны рэдактар Я. А. Ярушэвіч[1][2].
«Белорусская рада» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
руск.: Белорусская рада |
Тып | газета |
Выдавец | Цэнтральная беларуская вайсковая рада |
Краіна | |
Рэдактар | А. Я. Ярушэвіч |
Заснавана | 25 лістапада (8 снежня) 1917 |
Спыненне публікацый | 5 лютага 1918 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
Мінск, Плошча Свабоды, б. Дом Губернатара (№№ 1—11, 1917) вул. Захар’еўская, 113 (№ 12, 1917) вул. Паліцэйская, 2 (№№ 1—3, 1918) |
Газета адлюстроўвала нацыянальна-кансалідацыйныя працэсы ў беларускім грамадстве на Беларусі і за яе межамі, у прыватнасці сярод беларусаў у вайсковых фармаваннях былой Расійскай імперыі, імкненне беларусаў да нацыянальнага і дзяржаўнага самавызначэння з уласным войскам, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюза з іншымі народамі савецкай Расіі.
Публікавала артыкулы Ярушэвіча, Кастуся Езавітава, Івана Краскоўскага, Фабіяна Шантыра, аўтараў пад крыптанімам Л.Б. (Аркадзь Смоліч?), Х., а найбольш матэрыялы Усебеларускага з’езда (снежань 1917). На старонках газеты была змешчаная рэзалюцыя з’езда пра ўтварэнне «краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў» як «часовага органа народнай улады» з мэтай абароны «цэласнасці, непадзельнасці Беларусі і неадрывання яе ад Расійскай Федэрацыі». (13 (26) студзеня 1918, № 1). Шэраг публікацый звязаны з пратэстам супраць разгону Усебеларускага з’езда і арышту яго прэзідыума з боку СНК Заходняй вобласці і фронту. Гэтую акцыю газета расцаніла як антыдэмакратычную, бо яна супярэчыла праву народа на самавызначэнне, якое было пракламаванае савецкай уладай.
У газеце таксама друкаваліся артыкулы па гісторыі і эканоміцы Беларусі (Ярушэвіч, Аляксандр Уласаў), творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Ігната Дварачаніна, Леапольда Родзевіча, Зоські Верас, Змітрака Бядулі, Палуты Бадуновай; пашыраліся ідэі дзяржаўнасці беларускай мовы, адкрыцця дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, асветніцка-ададжэнскай ролі нацыянальнай інтэлігенцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.