Remove ads
газета From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сельская газета» — грамадска-палітычная ўрадавая газета, якая асвятляе пытанні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалогіі, навукі і культуры[1].
«Сельская газета» | |
---|---|
Тып | Грамадска-палітычная |
Выдавец | Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі |
Галоўны рэдактар | Сяргей Міховіч |
Заснавана | 1921 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | 3 разы на тыдзень |
Галоўны офіс | 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. |
Тыраж | 35 тыс.[1] |
Вэб-сайт | belniva.sb.by |
Першы нумар газеты выйшаў 15 студзеня 1921 года.
Спачатку называлася «Белорусская деревня» (на рускай мове), з 1922 г. выходзіла як дадатак да газеты «Звязда», у 1924 г. яна стала самастойнай і называлася «Беларуская вёска» (на беларускай мове), з 1931 па жнівень 1935 г. — «Калгаснік Беларусі», з сакавіка 1945 г. — «Савецкі селянін» (cа снежня 1947 г. на беларускай і рускай мовах), з кастрычніка 1950 г. — «Калгасная праўда» (на беларускай і рускай мовах), з лістапада 1962 г. — «Сельская газета» (на беларускай і рускай мовах, са студзеня 1963 г. на рускай мове), з лютага 1991 г. — «Белорусская нива»[2].
З 4 студзеня 2014 года зноў выходзіць пад назвай «Сельская газета»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.