From Wikipedia, the free encyclopedia
Беке́ша, або бекеш (венг.: bekes — доўгі кажуш) — мужчынскае паліто старадаўняга крою са зборкамі ў таліі. Таксама бекешай называецца шуба, пакрытая чым-небудзь[1]. Асаблівасцю бекешы лічылася футравая аздоба па рукавах, нізе, кішэнях і невялікі адкладны ці стаячы каўнер[2].
Назва адзення паходзіць ад імя вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Каспара Бекеша, які камандаваў венгерскай пяхотай, франта, сябра і паплечніка Стафана Баторыя (1533—1586).
Гэтая вопратка вядома ў асяродку феадальнай шляхты XVI стагоддзя. Так, у жыхара Гродна зямяніна Міцуты ў 1599 годзе была «бекешка ездецкая сукна чорного влоского, завыйкамі лисеми новыми подшитая», якая каштавала 14 коп грошаў[3].
У XVIII была папулярнай сярод дробнай шляхты і мяшчан, з часам, у XIX стагоддзі, стала элементам афіцыйнага гарадскога касцюма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.