пералік значэнняў у Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бекарэвіч (польск.: Bekarewicz) — беларускае прозвішча[1]. Паходжанне прозвішча Бекарэвіч — з Польшчы і суседніх з ёй краін (Беларусі і Украіны).
Паводле адной версіі, гістарычна прозвішча ўтварылася ад мянушкі ці імя, дадзеных далёкаму продку дваранскага паходжання з Павіі (італ.: Beccaria). Прыхільнікі гэтай версіі звяртаюць увагу, што ёсць прэцэдэнты з’яўлення ў гісторыі Беларусі выхадцаў з Італіі, да прыкладу, Карафа-Корбут. Некаторыя беларускія этнографы недакладна выводзяць гэта прозвішча ад традыцый гульні і фальклору, дзе дзеці «бекаюць як авечкі» (абгрунтаванне толькі «бек» без «ар», дзе «віч» — гэта агульны канчатак). Вельмі вялікая частка носьбітаў прозвішча Бекарэвіч адносілася да польскай і беларускай шляхты.
Паводле іншай, найбольш верагоднай версіі, прозвішча Бекарэвіч утварылася ад старажытнага рускага бѣкарь, што азначае «мера солі»[2][3]. Прозвішча Бекарэвіч (руск.: Бекаревич) з’яўляецца малавядомым на прасторы Расіі і краін блізкага замежжа: у Памятных кніжках губерняў Расійскай імперыі (па беларускім губерням), у Алфавітных спісах адны і тыя ж асобы паказваліся як «Бекарео» ці «Бекарей» і пазней «Бекарэвіч» (дынаміка разбурэння Вялікага Княства Літоўскага і «разбор беларускай шляхты» да 1870 г.). Пазней носьбіты гэтага прозвішча прызнаваліся ў расійскім дваранстве беларускіх губерняў да 1917 г.
Вядомыя носьбіты:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.