Remove ads
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́т[1] (ад стар.-грэч.: βαρύς — цяжкі), цяжкі шпат[1] — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.
Барыт | |
---|---|
Формула | BaSO4 |
Прымесь | аксіды жалеза |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіянальная) |
Колер | Часцей за ўсё белы ці бясколерны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 3 — 3,5 |
Шчыльнасць | 4,48 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,63 |
Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны дамешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю[1]. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае[1].
Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.