Барыс Панкратаў (нар. 30 снежня 1982, Магілёў) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у барысаўскім БАТЭ-2.

Хуткія факты Барыс Панкратаў, Поўнае імя ...
Футбол
Барыс Панкратаў
Поўнае імя Барыс Алегавіч Панкратаў
Нарадзіўся 30 снежня 1982(1982-12-30)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ-2
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 13 (-24)
2001—2004 Беларусь Спартак-ВАР (Шклоў) 92 (-93)
2005—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (-18)
2008—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (-14)
2009   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 9 (-11)
2010—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (-37)
2012 Беларусь Нёман (Гродна) 1 (-4)
2013—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 31 (-37)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 46 (-47)
2017—2020 Беларусь Слуцк 79 (-114)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (-17)
2022—2023 Беларусь Слуцк 6 (-11)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь БАТЭ-2 (Барысаў) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Магілёве. Гуляў у барысаўскім БАТЭ, мінскім «Дынама», магілёўскім «Дняпры». Пасля вылету магіляўчан з Вышэйшай лігі ў студзені 2012 года перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка.

У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[3] і стаў другім брамнікам пасля Артура Каценкі, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе. У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Каценкі, стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2014 года стаў капітанам каманды[4]. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой некаторы час не гуляў. Пасля вяртання стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Журавым.

Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Панкратаў разарваў з ім кантракт[5]. У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[6] і ў выніку пачаў сезон 2015 у бабруйскім клубе. Здолеў стаць асноўным брамнікам бабруйчан, дапамог ім заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы ў 26 матчах усяго 16 галоў. У маі-чэрвені Панкратаў, не прапускаючы ў пяці матчах запар, выдаў «сухую» серыю з 537 хвілін, якая стала адной з найдаўжэйшых у чэмпіянаце.

У першай палове сезона 2016 Панкратаў быў другім брамнікам пасля Антона Амельчанкі. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[7]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага брамніка случан, але пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 трывала гуляў у стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуў месца ў аснове, але часам стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. У 2020 годзе быў асноўным брамнікам, прапусціў толькі канец сезона.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе чаргаваўся ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Іслач» па заканчэнні кантракта, вярнуўся ў «Слуцк»[13]. У 2022 годзе не гуляў з-за траўмы, сезон 2023 пачаў рэзервовым брамнікам, у другой палове сезона стаў часам выхадзіць на поле. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру[15].

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2024 года быў заяўлены як гуляючы трэнер брамнікаў за барысаўскі БАТЭ-2[16].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3Дняпро-2Беларусь13−24
2001Д3Спартак-ВАР-ДняпроБеларусь24−24
2002Д3Спартак-ВАР-ДняпроБеларусь18−13
2003Д3Спартак-ВАРБеларусь28−35
2004Д3Спартак-ВАРБеларусь22−21
2005Д1БАТЭБеларусь5−3
2006Д1БАТЭБеларусь7−8
2007Д1БАТЭБеларусь8−7
2008Д1ДынамаБеларусь14−14
2009 (1)Д1ГранітБеларусь9−11
2010дубльДняпроБеларусь25−11
2011Д1ДняпроБеларусь26−37
2012Д1НёманБеларусь1−4
2013Д1ДняпроБеларусь10−9
2014Д1ДняпроБеларусь21−28
2015Д1БелшынаБеларусь26−16
2016Д1БелшынаБеларусь20−31
2017Д1СлуцкБеларусь16−17
2018Д1СлуцкБеларусь25−30
2019Д1СлуцкБеларусь18−28
2020Д1СлуцкБеларусь20−39
2021Д1ІслачБеларусь12−17
2022Д1СлуцкБеларусь00
2023Д1СлуцкБеларусь6−11
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.