From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Міронавіч Фельдман (1890, Пінск, Мінская губерня, Расійская імперыя — 12 чэрвеня 1937, Масква, СССР) — савецкі военачальнік, камкор (1935). Член ВКП (б) з 1919. Праходзіў па «справе Тухачэўскага». Расстраляны 12 чэрвеня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна 31 студзеня 1957 г.
Барыс Міронавіч Фельдман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1937 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1918—1937 |
Званне |
|
Камандаваў | Кіраванне па камначсаставу РЧСА |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і сталяра. Яўрэй. Спачуваў рэвалюцыйнаму руху. Неаднаразова арыштоўваўся. У 1913 годзе мабілізаваны ў дзеючую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны (1914—1917 гг.).
У маі 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію. У 1918—1922 гг. сакратар штаба Бранскага раёна. У 1919 г. памочнік начальніка аператыўнага аддзела 13-й арміі, начальнік штаба 1-й брыгады 9-й стралковай дывізіі. У 1920 г. памочнік начальніка, а затым начальнік штаба 57-й і 55-й стралковых дывізій. У 1920—1921 гг. начальнік штаба Асобнай брыгады. Пры падаўленні Тамбоўскага сялянскага паўстання ў 1921 годзе камандзір экспедыцыйнага корпуса ў Тамбове.
У 1937 годзе Барыс Фельдман пераводзіцца на пасаду намесніка камандуючага войскамі Маскоўскай ВА. У маі 1937 года Фельдман зняты з усіх пастоў, выключаны з ВКП(б) і арыштаваны. Расстраляны 12 чэрвеня 1937 г. разам з М. М. Тухачэўскім, І. Э Якірам і іншымі военачальнікамі ў падвале будынка Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР.
У 1957 цалкам рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.