адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Баршчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Баршчоўка.
Баршчоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Баршчоўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 097 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Белабярэжскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Рэчыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гранаўка, Дунай, Капань, Чырвоная Слабада і чыгуначная станцыя Сеназавод)[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Борхаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Борхаў, Заселле, Сітнякі, Чыжоўка, Якімаўка, пасёлкі Кленавіца, Якімаўка і хутар Бабры)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1677 чалавек[3], з іх 93,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1097 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.