Барсук у Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барсук для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.
Гісторыя
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 2,2 тысяч барсукоў[1].
У 90-я гады найбольшая шчыльнасць барсука назіралася ў Віцебскай (0,67) і Гродзенскай (0,63) абласцях, амаль у 3 разы ніжэй у Мінскай (0,23), у астатніх абласцях 0,01-0,02 асобін/1000 га лясной плошчы. На мадэльнай пляцоўцы ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць) у 2009 годзе выяўлена шчыльнасць барсукоў 0,23 асобіны/1000 га[2].
Сучасная папуляцыя

Нешматлікі від, размеркаваны нераўнамерна. На Палессі адсутнічае[2].
У 2002 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 1592 асобіны барсука. Акрамя таго, яшчэ 313 асобін жыло на тэрыторыях нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Колькасць барсукоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі барсукоў на 2013 год складала 1 650 асобін[2].
Дынаміка агульнай колькасці

Утрыманне ў няволі
Барсукі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Ахова і паляванне
З 1981 года барсук уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена[2].
Біялогія
Барсук насяляе лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
У культуры
У філатэліі
Зноскі
- Улік колькасці жывёл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 161
- БАРСУК ОБЫКНОВЕННЫЙ (Meles meles) Архівавана 26 лістапада 2021. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.