Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баржывой I (чэшск.: Bořivoj I.) (каля 852 — не пазней 894[3]) — першы гістарычны князь чэхаў з 870/872 года, прадстаўнік дынастыі Пржэмысловічаў. Паводле легенд, сын чэшскага князя Гасцівіта.
Баржывой I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Bořivoj I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Спытыгнеў I | ||||||
Нараджэнне |
не пазней за 855 |
||||||
Смерць |
не пазней за 889 |
||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Гасцівіт[d] | ||||||
Жонка | Людміла Чэшская[1] | ||||||
Дзеці | Ураціслаў I і Спытыгнеў I[2] | ||||||
Веравызнанне | Slavic Christianity[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачатковым уладаннем Баржывоя I была крэпасць у Леві-Градзеку (на паўночны захад ад сучаснай Прагі) і яго землі ўваходзілі ў склад Вялікай Маравіі. Упершыню ўзгадваецца ў гістарычных дакументах у 870 годзе, калі ўдзельнічаў на старане вялікамараўскага князя Святаполка I у бітве з каралём Усходне-франкскага каралеўства Людовікам II Нямецкім. За гэта Святаполк I дараваў Баржывою зямлі ў цэнтральнай частцы сучаснай Чэхіі, дзе Баржывой на гары Градзішын пабудаваў крэпасць (град), на месцы якога ўзнікла Прага. Каля 872 года Святаполк Мараўскі прызнаў яго князем усіх чэхаў.
У гэта ж час[4], паводле «Легенды Крыспіяна», створанай у 990-я гады, Баржывой быў хрышчоны пры двары князя Святаполка Святым Мяфодзіем. Для распаўсюджвання хрысціянства ў землях чэхаў князь Вялікай Маравіі накіраваў яго да Баржывоя і тут Мяфодзій ахрысціў жонку Баржывоя, Людмілу, і некаторых набліжаных князя, аднак большасць чэхаў засталіся язычнікамі. У сваёй новай сталіцы Баржывой пабудаваў першую ў Чэхіі хрысціянскую царкву — царкву Святога Клімента. З прычыны таго, што шматлікія чэхі былі незадаволены палітыкай хрысціянізацыі, якая праводзіцца Баржывоем I, у 883 ці ў 884 годзе супраць князя паднялося паўстанне, якое ўзначаліў яго сваяк Строймір. Баржывой бег да князя Святаполка I і неўзабаве з яго дапамогай здушыў паўстанне. У гонар перамогі ён пабудаваў у сваёй сталіцы, на месцы, дзе збіралася народнае веча, царкву Святой Дзевы Марыі. Калі праз некалькі гадоў Баржывой памёр, яго землі перайшлі пад непасрэдную ўладу князя Святаполка I Мараўскага, аднак, пасля яго смерці ў 894 годзе князем чэхаў стаў старэйшы сын Баржывоя, Спытыгнеў I.
Жонка: з 874 года(?) — святая Людміла (каля 860—15 верасня 921), дачка Славібара з Псова.
Дзеці: тры дачкі і тры сыны, у тым ліку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.