From Wikipedia, the free encyclopedia
Бакінскі славянскі ўніверсітэт (азерб.: Bakı Slavyan Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.
Бакінскі славянскі ўніверсітэт | |
---|---|
азерб.: Bakı Slavyan Universiteti | |
Арыгінальная назва | азерб.: Bakı Slavyan Universiteti |
Міжнародная назва | англ.: Baku Slavic University |
Заснаваны | 2000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Баку |
Сайт | bsu-uni.edu.az |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Азербайджана Гейдара Аліева ў 2000 годзе на базе былога педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры, які быў створаны ў 1945 годзе. Ва ўніверсітэце, які спецыялізуецца на вывучэнні славянскіх і германскіх моў, літаратуры, культуры, геаграфіі, гісторыі, палітыкі, рыхтуюцца выкладчыкі па рускай, польскай, чэшскай, англійскай, нямецкай, балгарскай, украінскай, грэцкай, славацкай, беларускай, сербскай, харвацкай, баснійскай, французскай, турэцкай мовах і літаратурах, філолагі, перакладчыкі, дыпламаты, журналісты, а таксама спецыялісты па міжнародных адносінах, культуры, геаграфіі, гісторыі гэтых краін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.