From Wikipedia, the free encyclopedia
Багамолы, таксама Багамолавыя (Mantodea, Mantoptera) — падатрад насякомых атрада тараканападобных. Некаторыя энтамолагі вылучаюць багамолаў у самастойны атрад.
Багамолы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Багамол Rhombodera basalis | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Mantodea Burmeister, 1838 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Mantoptera
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямействы
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня да 11 см. Цела падоўжанае, галава рухомая трохвугольная, ногі добра развітыя, на пярэдняй пары шыпы, якія ўтвараюць пры складванні моцны хапальны апарат. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія крылы вузкія, заднія складаюцца веерападобна (ёсць бяскрылыя).
Вядома больш за 2800 відаў (2853 віды па стане на люты 2008), вялікая частка якіх уваходзіць у сямейства Mantidae. Пашыраны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Найчасцей трапляецца багамол звычайны (Mantis religiosa).
Яйцы адкладваюць на расліны, камяні; звычайна зімуюць.
Драпежнікі, сядзяць у малітоўнай позе (адсюль назва), кормяцца насякомымі, некаторыя трапічныя віды нападаюць на дробных яшчарак, птушак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.