Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.
Гісторыя
Заснаваная 22 снежня 1989 года. З 1992 года ў складзе Міжнароднага саюза футбольных таварыстваў, а з 1993 года — Саюзу еўрапейскіх футбольных таварыстваў.
Перыяд кіраўніцтва У. Базанава
27 сакавіка 2019 года старшынёй БФФ быў абраны Уладзімір Базанаў[1].
У пачатку 2020 года, падчас пандэміі COVID-19, калі ўсе еўрапейскія чэмпіянаты і большасць сусветных былі спынены, кіраўніцтва АБФФ прыняло рашэнне чэмпіянат Беларусі працягваць[2]. У далейшым асобныя матчы пераносіліся ў сувязі з успышкамі хваробы ў камандах, але не заўсёды: напрыклад, некалькі футбалістаў брэсцкага «Дынама» былі вымушаны гуляць з COVID-19 супраць «Смалявічаў» (16-ы тур) і гродзенскага «Нёмана» (18-ы тур)[3].
У жніўні 2021 года падчас пратэстаў у краіне кіраўніцтва АБФФ не дазваляла масава збірацца заўзятарам у Мінску: адбыліся пераносы гульняў 21-га тура чэмпіяната Беларусі сталічных клубаў «Дынама» і «Мінск»[4]; пазней матчы праходзілі без гледачоў[5].
Вясной 2020 года УЕФА зрабіла заяву, што выплаціць кожнай асацыяцыі, у т.л. АБФФ, 4,3 млн еўра[6]. Аднак, ці атрымала федэрацыя грошы, і калі так, то на што яны былі зрасходаваны, невядома.
За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матчы, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.
Скандалы
У красавіку 2021 года адзін з намеснікаў старшыні федэрацыі Міхаіл Юр’евіч Ботнікаў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія зафіксавалі алкагольнае ап’яненне (1,3 праміль). Быў складзены пратакол па ч.2 арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Структура АБФФ
У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.
Кіруючыя органы:
- Выканаўчы камітэт (Выканкам);
- Бюро Выканаўчага камітэта (Бюро Выканкама);
- Старшыня.
Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы:
- Футбольны арбітраж;
- Апеляцыйны камітэт;
- Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях;
- Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
- Апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
- Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў.
Адміністрацыйны орган:
- Адміністрацыя АБФФ.
Орган фінансавага кантролю:
- Унутраны орган фінансавага кантролю — кантрольна-рэвізійная камісія.
Старшыні
- Яўген Шунтаў (1989—1999)
- Рыгор Фёдараў (1999—2003)
- Генадзь Мікалаевіч Невыглас (2003 — 22 красавіка 2011)
- Сяргей Мікалаевіч Румас (22 красавіка 2011 — 27 сакавіка 2019)
- Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (27 сакавіка 2019 — 22 сакавіка 2023)
- Мікалай Мікалаевіч Шарснёў (з 22 сакавіка 2023)
Зноскі
- Богуславская, Александра. Коронавируса не боимся: как в Беларуси играют в футбол во время пандемии (руск.). Deutsche Welle (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.
- Футбол. Александр Нойок о коронавирусе в "Динамо": во время матча мне стало плохо — не мог дышать (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
- Футбол. Чемпионат Беларуси. Матч "Динамо" Мн — "Смолевичи" перенесен (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (7 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
- Ближайшие матчи футбольного чемпионата Беларуси пройдут без зрителей на трибунах - АБФФ (руск.). БелТА (20 жніўня 2020). Праверана 1 верасня 2021.
- UEFA releases €236.5m to support its member associations at this difficult time (англ.). UEFA (27 красавіка 2020). Праверана 1 верасня 2021.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.