Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алесь (Аляксандр Сямёнавіч) Яскевіч (нар. 12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі літаратурны крытык, публіцыст , літаратуразнавец. З 1992 доктар філалагічных навук[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).
Алесь Яскевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Сямёнавіч Яскевіч |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 г. Пасля гэтага маці з дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадскага раёна. Вучыўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 г. скончыў з сярэбраным медалём Слаўгарадскую СШ. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі БДУ (1958)[1], працаваў у Мінску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 малодшы[1], з 1969 старшы. Потым вядучы супрацоўнік сектара тэорыі гэтага інстытута.
Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархата[2].
З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 г., з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 г. У полі зроку А. Яскевіча — шматлікія аспекты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленне нацыянальнага класічнага стылю («Нараджэнне новага мастацтва», 1980 г., у сааўтарстве; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псіхалогія творчасці і індывідуальнасці пісьменніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твора («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У свеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай метадалогіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985)[1].
Па-наватарску напісана даследаванне А. Яскевіча «Станаўленне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны генезіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым святле паказана ўзаемадзеянне літаратуры і фальклору. Выступае ў перыядычным друку з праблемамі артыкуламі па пытаннях развіцця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя эксперыментальныя падыходы ў даследаванні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спецыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.
Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-метадычных публікацый.
Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Нараджэнне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасць гістарычнага развіцця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» (1999).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.