Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Іванавіч Грышан (нар. 31 жніўня 1969, г. Сухінічы, Калужская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
У 1988—1989 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў у 1992 годзе БПІ. У 1992—1998 гадах архітэктар, начальнік групы архітэктараў ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Тарноўскага У. М.»; у 1998—2001 гадах загадчык групы Інстытута «Мінскпраект»; у 2001—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В. У.»; у 2012—2013 годзе вядучы спецыяліст ВГПУП «ВІП-1»; з 2013 года галоўны архітэктар праектаў ТДА «ДЫАРСТ».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1996 года.
Асноўныя працы (у тым ліку ў складзе аўтарскага калектыва): тры 10-павярховыя шматсекцыйныя жылыя дамы ў г. Акмала, Казахстан; 9-10 павярховы эксперыментальны жылы дом у квартале вул. Прытыцкага-Цімашэнкі-Якубоўскага па праграме «Рацыянальны дом»; АЗС «Лукойл» па вул. Трасцянецкай; падземны гараж-стаянка з надземнай аўтастаянкай у мікрараёне Уручча-6 у Мінску; праект рэканструкцыі кафэ ў рэстаран на 50 месцаў у г. Слонім; распрацоўка павільёнаў выхадаў на чыгуначныя платформы на станцыі «Мінск-Пасажырскі»; праект рэканструкцыі Нацыянальнага банка Беларусі з прыбудовай па вул. Леніна, 14; праектаванне і будаўніцтва будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па пр. Пераможцаў — усе ў Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.