Аўстралапітэкі — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства гамінідаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Аўстралапітэкі |
«Місіс Плез» — чэрап саміцы Australopithecus africanus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Australopithecus R. A. Dart, 1925
|
Віды |
---|
|
Месцы знаходак |
---|
|
Геахраналогія
4—2 млн лет
◄ Наш час
◄ Мел-палеагенавае выміранне
|
---|
|
Закрыць
Першыя выкапнёвыя парэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў 1924 на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі Афрыкі ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму.
Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. Галаўны мозг аўстралапітэкаў меў аб’ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.
Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да чалавека. Першым з іх стала прамахаджэнне, пра што гаворыць будова іх тазавых касцей. Варта заўважыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла масу нязручнасцей. Зменшылася хуткасць перамяшчэння, больш цяжка, у адрозненне ад чатырохногіх жывёл, пачалі праходзіць роды. 3 іншага боку, з’явіліся несумненныя перавагі такога руху. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другой асаблівасцю аўстралапітэкаў з’явілася парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая замінала ахаладжэнню арганізма.
Аўстралапітэкі лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1 млн гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінаеднасць не стымулявала выраб прылад працы і далейшае развіццё і павелічэнне аб’ёму галаўнога мозгу.