Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацячызненскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на адкрытым месцы ў старадаўнім парку Ацячызна, размешчаным у паўночна-заходнім кірунку ад аграгарадка Ленінскі, за 300 метраў ад аўтамагістралі М1/E30 (Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі) і за 9 метраў ад бетоннага плота спіртзавода[1]. Узрост дрэва 400—410 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 2,64 м[2]. Ахоўны статус нададзены ў 1968 годзе[3].
Ацячызненскі дуб-волат | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, на паўночны захад ад а. Ленінскі, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1968 |
Найстарэйшы дуб у Беларусі[2]. Дрэва хварэе на рак і сасудзісты мікоз, мае ствалавую і каранёвую гнілату. У ліпені 2015 года пад націскам ветру большая частка дуба абрынулася[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.