Афогнак
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афо́гнак (англ.: Afognak) — востраў у складзе Кадзьякскага архіпелага. Належыць да амерыканскага штата Аляска. Плошча — 1 812,6 км². Насельніцтва (2000 г.) — 169 чалавек.
Афогнак | |
---|---|
англ. Afognak | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 812,6 км² |
Насельніцтва | 169 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,09 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°16′48″ пн. ш. 152°33′59,90″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Аляска |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афогнак — другі па плошчы і насельніцтву востраў Кадзьякскага архіпелага. Мае вулканічнае паходжанне. Уваходзіць у зону Ціхаакіянскага вогненнага кальца. Тут часцяком здараюцца землятрусы. Берагі моцна парэзаны фіёрдамі, утворанымі ледавікамі плейстацэнавай эпохі. Для ландшафтаў характэрны скалістыя ўзвышшы. Найвышэйшае ўзвышша дасягае 776 м над узроўнем акіяна.
Значную частку вострава займаюць яловыя лясы, лугі, балоты і тундра. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, грызунамі, лісамі, бурымі мядзведзямі, ластаногімі, ласямі. Каля берагоў сезонна з'яўляюцца кіты. У 1892 г. для захавання мясцовай дзікай прыроды быў створаны дзяржаўны парк.
Значная частка астравіцян прадстаўлена карэннымі насельнікамі — сугпіят, якія арганізаваны ў аўтаномную абшчыну. Іх продкі пасяліліся на архіпелаге ў 2 тысячагоддзі да н. э. У канцы XVIII ст. востраў практычна спусцеў з-за эпідэмій вірусных захворванняў, выпадкова занесеных расійскімі здабытчыкамі. Зноў пачаў засяляцца толькі пасля 1840-х гг. Многія сучасныя сугпіят спавядаюць праваслаўе.
Асноўнымі заняткамі насельніцтва з'яўляюцца рыбалоўства, праца ў запаведніку, абслугоўванне турыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.