Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях

From Wikipedia, the free encyclopedia

Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях

«Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях» (фр.: Astérix aux Jeux Olympiques) — камедыя Тама Лангмана і Фрэдэрыка Фарэсцье. Трэці фільм, зняты на аснове коміксаў пра Астэрыкса і Абелікса, а таксама працяг фільма «Астэрыкс і Абелікс: Місія „Клеапатра“». Сусветная прэм’ера фільма адбылася 30 студзеня 2008 года.

Хуткія факты Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях, Жанр ...
Астэрыкс на Алімпійскіх гульняхThumb
фр.: Astérix aux Jeux olympiques
Thumb
Жанр кінакамедыя[1][2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Pathé
Працягласць 120 хв.
Бюджэт 78 000 000 €[10]
Зборы 131 856 927 $[11], 60 772 186 $[11] і 13 202 873 $[11]
Краіна
Мова французская
Год 30 студзеня 2008[13]
Папярэдні фільм Asterix & Obelix: Mission Cleopatra[d]
Наступны фільм Астэрыкс і Абелікс: На службе яе вялікасці
IMDb ID 0463872
Афіцыйны сайт
Закрыць

Сюжэт

Гал Палюбвікс закаханы ў грэчаскую царэўну Ірыну. Але яе бацька хоча выдаць яе за Брута, сына Юлія Цэзара, для паляпшэння адносін з ім. Каб адцягнуць вяселле, Ірына аб’яўляе, што выйдзе за пераможцу будучых Алімпійскіх гульняў. Даведаўшыся пра гэта, Астэрыкс і Абелікс вырашаюць дапамагчы сябру заваяваць сэрца царэўны і выйграць Гульні. Астэрыкс, Абелікс, Панарамікс і Ідэфікс адпраўляюцца ў Алімпію. Тым часам Брут спрабуе рознымі спосабамі пазбавіцца бацькі і заняць яго трон.

На спаборніцтвах па кіданні дзіды Брут выкарыстоўвае так званы «допінг», і ў яго вырастаюць вялізныя грудкаватыя цягліцы, але падчас кідка ён літаральна здзімаецца, і пралятае ўвесь стадыён, а ў канцы ледзь не збівае Цэзара, але той змог ухіліцца. Затым адбываюцца спаборніцтвы па кіданні дыска. Астэрыкс і Абелікс перамагаюць усіх і рыхтуюцца прымаць віншаванні, але тут Карнедурус паведамляе Бруту, што яны карысталіся чароўным зеллем. Брут заяўляе пра гэта, і камісія праводзіць жукатэст. У выніку галаў дыскваліфікуюць. А пераможцамі спаборніцтваў становяцца грэкі. Рымляне атрымліваюць перамогу ў спаборніцтвах па барацьбе дзякуючы сакрэтнай зброі Брута — Гумунгусу. На наступны дзень падчас гонкі ўзмоцнены зеллем Брут адольвае аднаго за адным удзельнікаў спаборніцтва. На колах застаюцца толькі ён, Палюбвікс і Шумікс. Ашуканец частуе сваіх коней зеллем і перамагае, але Астэрыкс распавядае пра выкрут друіда — у зелле быў дададзены фарбавальнік, які робіць сінім язык, а ў коней Брута як раз сінія языкі. Ірына загадвае таму паказаць язык, і ён аказваецца цалкам сінім. Брута выкрываюць і перамогу прысуджаюць Галіі.

Адразу ж пасля заканчэння Гульняў Брут з падкупленымі стражнікамі загадвае арыштаваць Цэзара, але ніхто з іх не вырашаецца гэта зрабіць. Брут і яго саўдзельнікі становяцца рабамі. У Алімпіі святкуюць вяселле Палюбвікса і Ірыны, запрашаючы гасцей з усёй Рымскай імперыі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.