Астраўскі́я[1] (трансліт.: Astraŭskija, руск.: Островские) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. На рацэ Заходняя Дзвіна, за 34 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Астраўскія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 273 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211333
Аўтамабільны код
2
Астраўскія на карце Беларусі ±
Thumb
Астраўскія
Закрыць

Гісторыя

У пачатку XVIII стагоддзя вядома як каралеўшчына ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1712 годзе ў час вайны са шведамі вёска спустошана, разрабавана, што выклікала голад, у выніку засталіся толькі 2 жыхары. У 1717 годзе тут ужо было 17 сялян-гаспадароў. Сяляне плацілі чынш — 150 злотых уладальніку здавалі 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку — 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1924—1960 гадах цэнтр Астроўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 51 гаспадарка, 127 жыхароў (2018)

Страчаная спадчына

У 1908 г. пабудавана з дрэва Свята-Пакроўская царква. На 1910 г. ацэнена ў 6000 руб. Знадворку абшыта цёсам і афарбавана, пакрыта бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Даўжыня са званіцай — 10 сажняў, найбольшая шырыня — 7 сажняў, вышыня да карніза — 3 сажні. Два цыбулепадобныя купалы на двух’яруснай званіцай і сярэдзінай даху, над апсідай — макаўка. Сцены чляніліся 12 вялізнымі вокнамі і ўваходнымі дзвярамі. Іканастас памерам 12×4½ аршына.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.