Асавец (Вілейскі раён)
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асаве́ц[1] (трансліт.: Asaviec, руск.: Осовец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Вёска
Асавец
|
Геаграфія
Знаходзіцца за 23 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 10 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, на аўтадарозе Івашынавічы—Грыгаркі, 119 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1765 г. вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, 8 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1797 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе ўладанне І. Куранецкага. У 1833 г. вёска ў Карэкаўскім войтаўстве, дзяржаўная ўласнасць, 23 дымы. У 1897 годзе вёска ў Рабуньскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у 1898 г. адкрыта школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім селсавеце. Працавалі цагельня, прадпрыемства па вырабе вапны.
У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 жыхароў вёскі.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 22 чэрвеня 1946 года створаны калгас «1 Мая», у 1950 годзе далучаны да калгаса «Камсамолец». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Ленінскі камсамол», дзейнічала бібліятэка.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Куранецкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1800 год — 105 жыхароў, 12 двароў.
- 1800 год — 284 жыхары, 27 двароў.
- 1908 год — 348 жыхароў.
- 1931 год — 357 жыхароў, 63 двары[4].
- 1960 год — 331 жыхар.
- 1988 год — 149 жыхароў, 60 гаспадарак.
- 2008 год — 48 жыхароў, 28 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.