Арэст Іванавіч Лявіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэст Іванавіч Лявіцкі (13 (25) снежня 1848, Maiachka[d], Кабяляцкі павет[d], Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 9 мая 1922, Драбіў, Залатаношскі павет[d], Палтаўская губерня, УССР) — украінскі гісторык, этнограф, пісьменнік. Акадэмік Украінскай акадэміі навук (1918).
Арэст Іванавіч Лявіцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 (25) снежня 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1922 (73 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся у сям’і святара. У 1857—1859 вучыўся ў прыватнай пачатковай школе, у 1859—69 — у Палтаўскім духоўным вучылішчы і семінарыі. Потым год адпрацаваў у вёсцы хатнім выхавальнікам. У 1870 г. паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, неўзабаве пераведзены на гісторыка-філалагічны факультэт. Яго гістарычныя погляды фарміраваліся пад уплывам народніцкіх ідэй. Навуковую дзейнасць пачаў у студэнцкія гады пад кіраўніцтвам У. Антановіча. Скончыў універсітэт у 1874 годзе. Першым даследаваннем стала дыпломная праца «Нарыс унутранай гісторыі Маларосіі другой паловы XVII ст.». З 1874 да 1921 займаў пасаду адказнага сакратара Часовай камісіі для разбору старажытных актаў у Кіеве, быў яе першым гістарыёграфам. Адначасова працаваў (да 1906, паводле іншых звестак — 1909) настаўнікам рускаймовы і пісьменства ў 4-мй Кіеўскай гімназіі і настаўнікам геаграфіі ў музычным вучылішчы (1876—77), a таксама памочнікам загадчыка Цэнтральнага архіва у Кіеве (1879—1887). У 1896 узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра.
Быў членам Кіеўскай грамады, сапраўдны член-супрацоўнік Паўднёва-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства (з 1876), правадзейны член (з 1878), член савета (1885—1902), намеснік галавы (1902—1905) гістарычнага таварыства Нестара Летапісца, сапраўдны член Кіеўскага юрыдычнага таварыства (аддзел звычаёвага права; з 1881) і Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі ў Львове (з 1911), член Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве (1907—1914), ганаровы член Палтаўскай губернскай вучонай архіўнай камісіі (з 1906) і Палтаўскага царкоўна-гісторыка-археалагічнага камітэта (з 1906).
Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года ўзначальваў грамадскія і дзяржаўныя камісіі па пытаннях украінскай юрыдычнай тэрміналогіі.
З 1918 г. член Камітэта аховы помнікаў гісторыі і мастацтва.
У лістападзе 1918 быў залічаны да ліку першых заснавальнікаў (акадэмікаў) Украінскай Акадэміі навук. У акадэміі ён займаў кафедру звычаёвага права Украіны. Быў сакратаром (з 1918), старшынёй (з 1920) сацыяльна-эканамічнага аддзелу. Узначальваў Камісію ВУАН для вывучэння звычаёвага права Украіны, а таксама Юрыдычна-тэрміналагічную камісію. Уваходзіў у склад камітэта па вывучэнню гісторыі заходнерускага і украінскага права.
Са снежня 1919 — в.а. прэзідэнта Украінскай акадэміі навук.
З 1921 — кіраўнік правазнаўчага таварыства пры Акадэміі.
У сакавіку 1922 стаў прэзідэнтам Усеўкраінскай акадэміі навук.
Науковая дзейнасць
Усяго А. І. Лявіцкім напісана больш за 200 навуковых прац па праве і гісторыі Украіны 16—19 ст. Навуковымі інтарэсамі былі: сямейнае права, звычаёвае права, побыт, сямейныя адносіны, прававое становішча ўкраінскіх жанчыны ў 16—17 ст., гісторыя украінскай царквы, сялянства і судаводства. Значную ўвагу надаваў становішчу сялян і шэраговых казакоў, іх эксплуатацыі казацкай старшыною, а таксама нацыянальнаму, гаспадарчаму і рэлігійнаму прыгнёту ўкраінскага народа на Правабярэжнай Украіне ў 2-й палове 17-18 ст.
Працаваў у галіне археаграфіі. Падрыхтаваў навуковае выданне летапісаў, гістарычных прац, афіцыйных матэрыялаў «Архива Юго-Западной России», пісаў да іх уступныя артыкулы, тэкставыя заўвагі і навуковыя каментарыі (у прыватнасці, у 1909 выдаў зборнік актаў па сямейнаму праву і сямейнаму побыту, дадаўшы да яго свой нарыс аб асаблівасцях сямейнага жыцця ў Паўднёва-Заходняй Русі ў 16—17 ст.).
Асноўныя працы
- Афанасий Филиппович, игумен Брестлитовский, и его деятельность в защиту православия против унии (1878)
- Социнианство в Польше и Юго-Западной Руси в XVI и XVII веках (1882)
- Анна-Алоиза, княжна Острожская (1883)
- Внутреннее состояние западно-русской церкви в Польско-Литовском государстве в конце XVI в. и уния (Из предисл. к 6 т. 1 ч. «Арх. Юго-зап. России») (1884)
- Кирилл Терлецкий, епископ Луцкий и Острожский (1885)
- Ипатий Потей, киевский униатский митрополит (1885)
- Ганна Монтовт. Ист.-бытовой очерк из жизни волынского дворянства в XVI в. (1888)
- Очерки старинного быта Волыни и Украины. Вып. 1-2 (1889—1891)
- Археологические экскурсии Т. Г. Шевченко в 1845—1856 гг. (1894)
- Об актовых книгах, относящихся к истории Юго-западного края и Малороссии (1900)
- История одного древнего волынского храма (1903)
- Юзеф Дунаевский, помещик Сквирского уезда 2-й четверти XIX ст. (1914)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2036. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1562 года (1883)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2038. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1564 года (1884)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 17: Книга Житомирская гродская записовая и поточная, 1646 года (1884)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2039. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1565 года (1885)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2044. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1573 года (1888)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2045. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1573 года (1889)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2047. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1573 года (1890)
- Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 2048. Луцкая гродская, записовая, поточная и декретовая книга 1574 года (1892)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.