Аршанскі льнокамбінат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аршанскі льнокамбінат — прадпрыемства па вырабе льняных тканін у Оршы.
Аршанскі льнокамбінат | |
---|---|
![]() | |
Тып | бізнес |
Заснаванне | 1930 |
Краіна | |
Адрас | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | linenmill.by |
Гісторыя

У 1928—1937 гадах была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У 1934 годзе для прадпрыемства пачалі друкаваць газету[1]. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 годзе, але ўжо ў 1949 годзе выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 годзе пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 годзе ў яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

3 1990 года камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 годзе экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн м². З 2002 года рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 30 снежня 2015 года[2].
Знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з мая 2023 года[3].
Сучасны стан
У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і іншыя краіны.
Дырэктары
- Георгій Васільевіч Сямёнаў (1941—1954, 1957—1972)
- Уладзімір Васілевіч Несцярэнка (з 2009)
Зноскі
- Проценты по кредитам некоторых предприятий легпрома в 2020 году возместят из бюджета (руск.). БелТА (2 лютага 2020).
- Республіканське унітарне виробничо-торгове підприємство «Оршанский льонокомбінат»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024. Праверана 15 сакавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.