Арцём Аляксандравіч Васькоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Васькоў (нар. 21 кастрычніка 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Стылан» з Гожава Велькапольскага.

Хуткія факты Арцём Васькоў, Поўнае імя ...
Арцём Васькоў
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Васькоў
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1988(1988-10-21)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 165 см
Вага 61 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Стылан
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Гомель
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Дынама (Мінск) 0 (0)
2007—2011 Блазма (Рэзэкнэ) 36 (5)
2009   Нёман (Гродна) 1 (0)
2009—2010   Алімпік-Шувалан (Баку) 12 (0)
2010   ДБК-Гомель 10 (1)
2011   Віцебск 21 (1)
2012—2015 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 98 (14)
2016 Нёман (Гродна) 23 (1)
2017 Вэнтспілс 16 (0)
2018 Смалявічы 23 (4)
2019 Гарадзея 17 (0)
2020—2021 Гомель 53 (19)
2022 Арсенал (Дзяржынск) 14 (1)
2022 Люблінянка (Люблін) 3 (3)
2023— Стылан (Гожаў Велькапольскі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 студзеня 2023.
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».

У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»[6]. Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс»[7].

У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»[11]. У сезоне 2020 з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком асновы ў Вышэйшай лізе, хоць часам стаў выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[12] і стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[14].

У кастрычніку 2022 года далучыўся да «Люблінянкі» з чацвёртага польскага дывізіёна[15]. У студзені 2023 года перабраўся ў «Стылан» з Гожава Велькапольскага[16].

Дасягненні

  • Латвія Уладальнік Кубка Латвіі: 2017

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.