гістарычны горад From Wikipedia, the free encyclopedia
Армаві́р — сталіца і рэлігійны цэнтр старажытна-армянскага Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э.
Старажытны горад | |
Армавір | |
---|---|
40°04′55″ пн. ш. 44°02′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Арменія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Армавір быў заснаваны на месцы горада Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў горад Арташат Армавір прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст. н.э.
Яго руіны знаходзяцца каля сяла Армавір у Арменіі.
Першыя разведвальныя раскопкі тут былі зроблены ў 1880 годзе, аднак сістэматычныя раскопкі Армавіра пачаліся толькі ў 1962 годзе. Археалагічнае вывучэнне Армавіра выявіла шматслойны характар гісторыі горада. Найстаражытнейшы слой адносіцца да ўрарцкага перыяду (VIII—VII ст. да н. э., калі цар Аргішці I у 776 г. да н. э. заснаваў на гэтым месцы горад Аргішціхінілі), далей ідуць старажытнаармянскі эліністычны (III—II стст. да н. э.) і сярэдневяковы (X—XIII стст.) слаі.
Армавір быў заселены з V—VI тыс. да н. э. Археолагі знаходзілі тут розныя інструменты з абсідыяну, прадметы з бронзы і кераміку ў слаях гэтага перыяду.
Пры раскопках былі знойдзены гліняныя таблічкі перыяду дынастыі Ахеменідаў, напісаныя на эламскай мове, якія змяшчаюць эпізоды з эпасу аб Гільгамешы. У раёне Армавіра знойдзены шматлікія надпісы III ст. да н. э. на старажытнагрэчаскай мове, уключаючы паэзію Гесіёда, радкі з Эўрыпіда, спіс найменняў месяцаў у Македонскім календары і імёны цароў з дынастыі Ервандзідаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.