Аперацыя «Абдуманая сіла»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Абдуманая сіла» (англ.: Operation Deliberate Force) — кодавая назва паветраных бамбардзіровак авіяцыяй НАТА пазіцый баснійскіх сербаў падчас Баснійскай вайны ў 1995 г.
Remove ads
Remove ads
Перадумовы
З 1994 г. НАТА распачала шэраг абмежаваных узброеных акцый супраць баснійскіх сербаў, якія ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Босніі. Аднак нерашучасць кіраўніцтва Альянсу прыводзіла да мінімальных вынікаў гэтых адзінкавых авіяўдараў. Пасля таго, як міратворчы кантынгент ААН, атрымаўшы толькі сімвалічную падтрымку авіяцыі Альянсу, не змог прадухіліць узяцце сербамі мусульманскага анклава Срэбраніца ў ліпні 1995, быў распрацаваны план буйнай паветранай наступальнай аперацыі, накіраванай на падрыў ваеннага патэнцыялу сербскага боку.
Remove ads
Вынікі і значэнне
Аперацыя «Абдуманая сіла» была першай буйнамаштабнай ваеннай акцыяй у гісторыі НАТА. Акрамя таго, падчас гэтых бамбардзіровак самалёты ВПС Германіі здзейснілі першыя баявыя вылеты пасля 1945 года. Характэрнай рысай аперацыі было шырокае выкарыстанне высокадакладных авіяцыйных боепрыпасаў (дзве траціны ўсіх скінутых бомбаў мелі лазернае навядзенне).
За два тыдня было здзейснена 3500 самалёта-вылетаў і скінута каля 1000 авіябомбаў. Адзначана абмежаванае ўжывання крылатых ракет марскога базавання «Tomahawk» (выпушчана 13 ракет). Страты склалі адзін самалёт: «Mirage 2000» ВПС Францыі быў збіты ў першы дзень налётаў, яго экіпаж катапультаваўся і патрапіў у палон да сербаў.
Лічыцца, што аперацыя «Абдуманая сіла» згуляла галоўную ролю ў ліквідацыі ваеннай перавагі сербаў у Босніі і прымусіла іх кіраўніцтва далучыцца да мірных перамоў, якія завяршыліся падпісаннем Дэйтанскіх дамоў у снежні 1995 г..
Remove ads
Зноскі
- Глава 2. Война в Югославии 1991—1995 и позиция Запада. § 8. Военный фронт. Агрессия НАТО . Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2008. Праверана 1 кастрычніка 2009.
- Суд над судьями / Мировая повестка / Главная — Русский журнал . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 кастрычніка 2009.
- Operation Deliberate Force(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2009. Праверана 1 кастрычніка 2009.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads