From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (польск.: Otton Edmund Ciechanowiecki; 1816 — 6 лістапада 1878, Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1816 | ||||||
Смерць |
6 лістапада 1878[1]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Станіслаў Юзафавіч Цеханавецкі | ||||||
Маці | Вікторыі са Здзяхоўскіх[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы |
Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.
Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара[2].
У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета[3]. Уласнік маёнтка Дрыбін[2].
Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[3]. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю[2].
Памёр бяздзетным 6 лістапада 1878 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захаду[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.