вучоны, фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Рыгоравіч Навумаве́ц[1] (нар. 2 студзеня 1936) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997), замежны член НАН Беларусі (2021)[2][3], член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).
Антон Рыгоравіч Навумавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Рудка (Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, зараз у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1952 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Іванава[4]. Паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1957 годзе. З 1957 года працуе ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 1983—1998 гадах намеснік сакратара Аддзялення фізікі і астраноміі, у 1998—2004 гадах акадэмік-сакратар. У 2004—2015 гадах віцэ-прэзідэнт, з 2015 па 2020 год першы віцэ-прэзідэнт НАН Украіны, з 9 кастрычніка 2020 года — член Прэзідыума НАН Украіны[4][5]. Адначасова ў 1977—1978 і 1988—2002 гг. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 4 лістапада 2020 года — галава Камісіі пры Прэзідыуме НАН Украіны па абароне навукі, процідзеянні псеўданавуцы і фальсіфікацыі навуковых даследаванняў, з 1 мая 2021 года — галава праўлення благачыннай арганізацыі «Благодійний фонд імені Бориса Патона»[5].
А. Р. Навумаўцу належаць навуковыя працы ў галіне фізікі паверхняў цвёрдых цел, фізічнай электронікі, даследавання з’яў у звыштонкіх плёнках таўшчынёй у адзін слой атамаў. Адкрыў з’явы дрэйфу адсарбіраваных атамаў і малекул у неаднародным электрычным полі ў паверхні, двухмернай кандэнсацыі ў адсарбіраваных пластах з дыполь-дыпольным ўзаемадзеяннем, электронна-стымуляванай паверхневай дыфузіі, стабільнай нізкапольнай электроннай эмісіі з п’езаэлектрыкаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.