Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Гарэцкі (польск.: Antoni Gorecki; 1787 — 18 верасня 1861, г. Парыж) — польскі паэт, сатырык і байкапісец; адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31 гадоў.
Антоні Гарэцкі | |
---|---|
польск.: Antoni Gorecki | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1787[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1861[3] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вераніка з Эйдзятовічаў[d] |
Дзеці | Тадэвуш Гарэцкі і Людвік Гарэцкі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Вучыўся ў Віленскім універсітэце, рана пазначыўся як таленавіты паэт. У 1812 далучыўся да польска-літвінскіх частак, якія ваявалі на баку Напалеона. Пасля амністыі жыў у Вільні, блізка сябраваў з філаматамі, добра ведаў А. Міцкевіча, уваходзіў у таварыства шубраўцаў і быў адным з аўтараў газеты «Wiadomości brukowe». Валодаў несамавітым пачуццём гумару, яго байкі, жарты, вострыя слоўкі паўтарала ўся Вільня[4]. У час паўстання 1830—1831 гадоў быў адным з яго кіраўнікоў і таму пасля задушэння супраціву не меў права на амністыю. Паводле царскага ўказу ён быў аднесены да першай катыгорыі ўдзельнікаў паўстання, што цягнула за сабой канфіскацыю маёнткаў, пазбаўленне ўсіх правоў і катаргу. Антоні Гарэцкі выехаў за мяжу, пакінуўшы сям’ю, і больш на радзіму не вярнуўся. Пахаваны на могілках Манмарансі ў Парыжы.
Разам з жонкай Веранікай мелі сыноў Людвіга і Тадэвуша, апошні стаў вядомым мастаком, а таксама дачок Ружу, Камілу і Ганну[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.