From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоніа да Сангала Малодшы (італ.: Antonio da Sangallo il Giovane; 12 красавіка 1484, Фларэнцыя — 3 жніўня 1546, Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні (італ.: Antonio Cordini)) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.
Антоніа да Сангала Малодшы | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1484[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 1546[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | архітэктар, разьбяр па дрэве, інжынер |
Уплыў | Джуліяна да Сангала, Бальдасарэ Перуцы і Даната Брамантэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з'яўляецца Палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.
З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у відзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апераджальная ранняе барока масіўная цэласнасць аб'ёмаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.