беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. 12 мая 1981, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітолаг.
Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Нараджэнне |
12 мая 1981 (43 гады) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык і грамадскі дзеяч |
Сайт | dzmitryeu.by (руск.) |
Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску.
Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.
У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч.
З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года[1]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбары[2]
Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў.
Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»[3]. Затрыманы 12 жніўня 2021 года[4], вызвалены ў той жа дзень.
Зноў быў затрыманы 11 студзеня 2023 года[5]. У красавіку 2023 года Дзмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калоніі[6]. У лютым 2023 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Дзмітрыева палітычным зняволеным[7]. Вызваліўся 20 красавіка 2024 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.