Remove ads
палітычная партыя ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — ліквідаваная ўладамі правацэнтрысцкая палітычная партыя Беларусі. Партыя не падтрымлівала і асуджала палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Аб'яднаная грамадзянская гартыя | |
---|---|
Лідар | Мікалай Георгіевіч Казлоў |
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1995 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул. В. Харужай, 22, кабінет № 1701 |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм |
Інтэрнацыянал | Міжнародны дэмакратычны саюз |
Саюзнікі і блокі | Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы |
Колькасць членаў | каля 5 тыс. |
Дэвіз | «Свабода, Уласнасць, Законнасць» |
Месцаў у Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі |
0 / 110 |
Сайт | ucpb.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
15 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.[1]
АГП была створана ў 1995 годзе ў выніку аб’яднання дзвюх партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб’яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.).
Партыя мела арганізацыі ва ўсіх абласцях і ў 90 % раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзілі 22 дэпутаты (ніводны з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам парламент). Падчас давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук У. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77 % кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі адменены прэзідэнтам.
У пачатку мая 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
АГП з’яўлялася апазіцыйнай партыяй і каардынавала сваю дзейнасць з іншымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усе асноўныя мерапрыемствы праводзіліся дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца свабода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм’ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікабрытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб’ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.
АГП супрацоўнічала з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб’яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымлівалі АГП таму, што ведалі, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных форм уласнасці.
Члены АГП удзельнічалі ў працы шматлікіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і прававой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраектаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.