From Wikipedia, the free encyclopedia
Анвар аль-Аўлакі (22 красавіка 1971, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — 30 верасня 2011, Емен[1]) — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.
Анвар аль-Аўлакі | |
---|---|
أنور العولقي | |
Род дзейнасці | інжынер |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1971 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 2011 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Іслам |
Бацька | Nasser al-Awlaki[d] |
Дзеці | 5 дзяцей (3 хлопчыка, 2 дзяўчынкі) |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Емена.
Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін Ладэн[2]. Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.
Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.
Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.
Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі[1]. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыка[3]. Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама[4].
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Anwar al-Awlaki(англ.) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.