From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Фёдаравіч Коні (руск.: Анато́лий Фёдорович Ко́ни; 28 студзеня (9 лютага) 1844, Санкт-Пецярбург — 17 верасня 1927, Ленінград) — рускі юрыст, суддзя, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, літаратар, судовы прамоўца, правадзейны тайны саветнік, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (1907—1917). Ганаровы акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па разрадзе прыгожага пісьменства (1900), доктар крымінальнага права Харкаўскага ўніверсітэта (1890), прафесар Петраградскага ўніверсітэта (1918—1922).
Анатоль Фёдаравіч Коні | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст, суддзя, дзяржаўны дзеяч, грамадскі дзеяч, літаратар, аратар, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 28 студзеня (9 лютага) 1844, 9 лютага 1844[1] ці 29 студзеня (10 лютага) 1844[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1927 (83 гады) ці 27 верасня 1927[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Праваслаўная Царква |
Бацька | Fyodor Koni[d] |
Маці | Irina Semenovna Koni[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар твораў «На жыццёвым шляху», «Судовыя прамовы», «Бацькі і дзеці судовай рэформы», біяграфічнага нарысу «Фёдар Пятровіч Гааз», шматлікіх успамінаў пра калег і дзеячоў расійскай культуры.
У 1878 годзе суд прысяжных пад старшынствам А. Ф. Коні вынес апраўдальны прысуд па справе Веры Засуліч. Кіраваў расследаваннем многіх крымінальных спраў (напрыклад, пра крушэнне імператарскага цягніка, аб гібелі ўлетку 1894 года парахода «Уладзімір»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.