From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Мікалаевіч Новікаў (нар. 13 лютага 1941, Бораўск Калужскай вобласці РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-лейтэнант у адстаўцы. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (агульнавайсковы камандзір), Ваеннапалітычную акадэмію імя У. І. Леніна (палітработнік), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (палітолаг).
Працаваў на розных пасадах у Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Прыкарпацкай ваенных акругах, Групе савецкіх войскаў у Германіі, затым членам ваеннага савета танкавай арміі ў г. Барысаве, членам ваеннага савета Закаўказскай і Беларускай ваенных акруг, начальнікам інспекцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[1].
Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.