Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў (3 лістапада 1936, в. Індыкава , цяпер у межах Віцебска) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1974), акадэмік НАН Беларусі.
Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
У 1961 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў намеснікам галоўнага ўрача Іванаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, урачом-эпідэміёлагам Бярэзінскай райбальніцы, урачом-рэнтгенолагам бальніцы ст. Гомель. З 1966 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў — аспірант, асістэнт, загадчык кафедры рэнтгеналогіі і прамянёвай дыягностыкі.
Аўтар 200 навуковых работ, 15 манаграфій, у тым ліку: «Рэнтгенадыягнастычны атлас», «Рэнтгенасеміётыка хвароб чалавека» і інш. Член Еўрапейскай асацыяцыі радыёлагаў і прамянёвых дыягностаў. Увайшоў у лік выдатных сусветных лідараў навукі (Амерыканскі біяграфічны інстытут, ЗША, 1997).
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац па распрацоўцы і ўкараненні ў практыку сасудзістай хірургіі новых метадаў дыягностыкі і лячэння.
- медаль Францыска Скарыны (2021)[1].
- залаты медаль Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія, 1997).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.