From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Мікалаевіч Аліфірэнка (4 снежня 1948, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў галоўным архітэктарам Светлагорска, з 1984 года — галоўны архітэктар Гомеля.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Гомель.
Асноўныя працы: маладзёжнае кафэ па вул. Свярдлова (1974—1975), гарадскі Дом піянераў і школьнікаў (1979), спартыўны корпус фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1980—1983, у аўтарскім калектыве) у Светлагорску.
Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.