From Wikipedia, the free encyclopedia
«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[1]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[2]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільнюс), Прыднястроўі (Ціраспаль, Прыднястроўе), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі:
Амкадор | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1991 |
Заснавальнікі | Міністэрства цяжкага машынабудавання СССР, Мінскае навукова-вытворчае аб’яднанне дарожнага машынабудавання |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Петруся Броўкі, д. 8 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Аляксандр Васільевіч Шакуцін, Валерый Кандратчык |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя, сельскагаспадарчыя самаходы |
Абарот | ▲420,4 млрд рублёў (2010; 140,4 мільёна $) |
Чысты прыбытак | 35,6 млрд руб. (I палова 2011; 10,2 млн $) |
Колькасць супрацоўнікаў | 4,5 тысячы (2010) |
Дэвіз | Сёння і заўсёды |
Даччыныя кампаніі | «Амкадор-Можа», «Амкадар-Унікаб» |
Сайт | www.amkodor.by |
Уладальнікам 60 % акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генеральнага консула Непала ў Беларусі[3].
У студзені 2013 г. у выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64 % ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»[4].
У 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[5] і Украіны[6][7].
5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна кампаніі[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.