Амбон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амбон, або амбона (ад стар.-грэч. ἄμβων — узвышэнне) — спецыяльнае збудаванне ў хрысціянскім храме, прызначанае для чытання Святога Пісання, спеваў або абвяшчэння некаторых богаслужбовых тэкстаў, вымаўлення казанняў.
Верагодна, першапачаткова амбон ладзіўся ў выглядзе платформы з прыступкамі і пераносным аналоям. Упершыню ён згадваецца ў канонах Лаадыкійскага сабора 364 года. З V—VI стагоддзяў гэта ўжо стацыянарная канструкцыя ўнутры візантыйскай царквы, якая размяшчалася каля сярэдзіны храма і выглядала альбо як цыліндрычнае ўзвышэнне з 2 лесвіцамі па баках, як у храмах Канстанцінопаля, альбо як паўкруглае ў плане збудаванне, якое ўключала невялікія лесвіцы.
Да XVII стагоддзя ў праваслаўных цэрквах выкарыстоўвалі амбоны візантыйскага тыпу. На Русі яны вядомыя з XII стагоддзя. Адзіная захаваная руская амбона гэтага тыпу паходзіць з наўгародскага Сафійскага сабора і захоўваецца ў Рускім музеі.
Пасля XVII стагоддзя амбоны візантыйскага тыпу выйшлі з ужывання і назва «амбона» перайшла на прымыкаючы да салеі паўкруглы выступ перад Царскай брамай.
Вобразам старажытнага амбона ў сучаснай праваслаўнай царкве ў цяперашні час з'яўляецца невысокі памост ў цэнтры храма, які выкарыстоўваецца пры архірэйскім богаслужэнні. Ён завецца архірэйскім амбонам, васходніцай, аблачальным месцам або скрыняй. У выпадках, прадугледжаных тыпіконам на архірэйскім амбоне могуць ўсталёўвацца сядзенні — кафедра. Па гэтай прычыне часам памылкова архірэйскі амбон называецца кафедрай. На архірэйскім амбоне біскуп знаходзіцца да ўваходу ў алтар, на ім жа адбываецца яго ўбор. З архірэйскага амбона протадыякан чытае Евангелле.
Амбоны заходніх храмаў першапачаткова не адрозніваліся ад візантыйскіх. З XI стагоддзя тут з'яўляюцца двайныя амбоны (цікавы ўзор такога амбона захаваўся ў царкве святога Клімента ў Рыме), размешчаныя па баках нааса: з паўднёвага боку — для чытання і тлумачэння Евангелля, з паўночнай — для чытання Дзеяў і лісты апосталаў. На ўзвышэнні вялі лесвіцы.
Гэтыя амбоны сталі хутка гуляць важную ролю пры ўпрыгожванні цэркваў; яны раскошна прыбіраліся, спачатку мазаікай, а пасля разьбой. Прырост суполак вернікаў выцесніў гэтыя два амбона, і яны зліліся ў сучасную кафедру. У каталіцкіх і пратэстанцкіх цэрквах амбоны звычайна замяняюцца пюпітрамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.