Алівін
хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia
Аліві́н — пародаўтваральны мінерал, магнезіяльна-жалезісты сілікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. У складзе алівіну 8—12 (часам да 20) % FeO і 45—50 % MgO. Разнавіднасці — хрызаліт, гіяласідэрыт, фаяліт-гартаналіт.
Алівін | |
---|---|
![]() | |
Формула | (Mg,Fe)2[SiO4] |
Прымесь | Ni,Ca |
Сінгонія | Рамбічная |
Колер | Зялёны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 3,27—3,37 г/см³ |
Уласцівасці
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае зярністыя, вострапрызматычныя крышталі. Колер аліўкава-зялёны, бутэлечна-зялёны, жоўты, карычневы, шэры. Бляск шкляны. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3000—4200 кг/м³. Крохкі.
Паходжанне і распаўсюджанне
Алівін з’яўляецца звычайным матэрыялам метэарытаў, знойдзены ў грунце Месяца. Зрэдку сустракаецца ў асадкавых пародах. З’яўляецца пародаўтваральным мінералам асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжання.
Гл. таксама
- Хрызаліт
- Астэроід класа A
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 73.
Спасылкі
- Алівін у базе webmineral.com (англ.)
- Оливин // Каталог Минералов (руск.)
![]() |
Алівін на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.