Аляксей Уладзіміравіч Качан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Уладзіміравіч Качан (нар. 1 лютага 1991, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Хуткія факты Аляксей Уладзіміравіч Качан, Нарадзіўся ...
Аляксей Уладзіміравіч Качан
Нарадзіўся 1 лютага 1991(1991-02-01) (34 гады)
Віцебск, БССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя атакуючы абаронца
Драфт НБА не задрафтаваны, 2013
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 РДВАР
2009—2011 Віталюр-РДВАР
2011—2022 Рубон
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Закрыць

Біяграфія

Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. У 2011—2022 гадах выступаў за віцебскі «Рубон».

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009) і моладзевую (2010—2011) зборную Беларусі.

З 2022 года — галоўны трэнер моладзевай каманды «Рубон». Таксама працуе дырэктарам віцебскай СДзЮШАР ППАР ВДУ імя П. М. Машэрава[1].

Кар’ера

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.