Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Пятро́віч (18 (28) лютага 1690 — 26 чэрвеня 1718) — царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I і яго першай жонкі Еўдакіі Лапухінай.
Аляксей Пятровіч | |
---|---|
Нараджэнне |
18 (28) лютага 1690 |
Смерць |
26 чэрвеня (7 ліпеня) 1718 (28 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Раманавы |
Бацька | Пётр I[1] |
Маці | Еўдакія Фёдараўна Лапухіна |
Жонка | Charlotte Christine of Brunswick-Lüneburg[d][2][1] |
Дзеці | Пётр II і Grand Duchess Natalya Alexeyevna of Russia[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў жанаты з прынцэсай Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара Карла VI. Дзеці — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар Пётр II.
У 1717 Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэту дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць. Смяротны прысуд яму падпісаў Пётр Мацвеевіч Апраксін.
Памёр у Петрапаўлаўскай крэпасці 26 чэрвеня 1718 г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўлены дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэта мука магла стаць непасрэднай прычынай яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо А. І. Румянцава Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея — не выключана, што падробка XIX ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.