Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Касьянавіч Антоненка (10 (23) лютага 1911, в. Васькавічы, Віцебскі раён (цяпер у межах г. Віцебска) — 25 ліпеня 1941) — савецкі лётчык-знішчальнік, удзельнік Баёў на Халхін-Голе, Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра 1-й эскадрыллі 13-га знішчальнага авіяцыйнага палка 61-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады ВПС Чырванасцяжнай Балтыйскага флоту, Герой Савецкага Саюза (14.7.1941), капітан.
Аляксей Касьянавіч Антоненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) лютага 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1941 (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1929—1941 |
Званне | капітан |
Бітвы/войны |
Баі на Халхін-Голе, Савецка-фінская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 10 (23) лютага 1911 года ў вёсцы Васькавічы цяпер частка г. Віцебска ў сям'і рабочага. Рускі. Член ВКП(б) з 1932 года. Скончыў школу ФЗУ. Працаваў слесарам чыгуначнага дэпо ў горадзе Дно Пскоўскай вобласці, потым — памочнікам машыніста паравоза.
У РСЧА з 1929 года[1]. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў. Служыў у ёй інструктарам. Падрыхтаваў больш за 100 ваенных лётчыкаў[1].
У 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол у 40 паветраных баях у складзе групы збіў 6 японскіх самалётаў[1]. Затым служыў у 13-м знішчальным авіяцыйным палку (10-я змешаная авіяцыйная брыгада, ВПС Балтыйскага флоту). Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 года. 25 чэрвеня капітан Антоненка А. К. збіў першы на Балтыцы варожы самалёт — бамбардзіроўшчык Ju-88. Вызначыўся ў ліпені 1941 года пры абароне паўвострава Ханка. За 34 дні баёў збіў 11 самалётаў суперніка (1 — таранам).
Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» Аляксею Касьянавічу Антоненка прысвоена 14 ліпеня 1941 года[2].
Загінуў у авіякатастрофе 25 ліпеня 1941.
Пахаваны на паўвостраве Ханка (Фінляндыя).
Яго іменем названа вуліца ў Ленинградзе, пасёлак у Ленінградскай вобласці[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.