беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Краўчанка (нар. 15 студзеня 1985, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Паперпрама».
Поўнае імя | Аляксей Віктаравіч Краўчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 студзеня 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Паперпрам | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пазней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў пастаянным іграком асновы «Віцебска», а пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Не замацаваўся ў брэсцкім клубе і ў жніўні 2013 года перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе стаў пастаянна гуляць у аснове. У красавіку 2014 года зноў стаў іграком «Віцебска», якому ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся асноўным іграком віцебскага клуба і ў сезоне 2015, але стаў выступаць ужо на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе» (з 2017 года — «Лакаматыў»), з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт[4]. На працягу чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды.
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.
У студзені 2005 года згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.
У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 года, пасля таго як клуб пакінуў галоўны трэнер Віктар Кумыкоў, стаў кіраваць трэніровачным працэсам і рыхтаваць асноўную каманду рэчыччан да матчаў, фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зняўся са спаборніцтваў.
Пасля спынення існавання «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам клуба[5].
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Паперпрамам»[6]. У лістападзе 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам да канца 2024 года[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.