Аляксандр I Паўлавіч, (12 (23) снежня 1777, Санкт-Пецярбург — 19 лістапада (1 снежня) 1825, Таганрог) — імператар Расійскай імперыі з 11 (23) сакавіка 1801 па 19 лістапада (1 снежня) 1825), старэйшы сын імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны.
Біяграфія
У пачатку кіравання правёў умерана ліберальныя рэформы, распрацаваныя Тайным камітэтам і М. М. Спяранскім. У знешняй палітыцы лавіраваў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй . У 1805—1807 удзельнічаў у антыфранцузских кааліцыях. У 1807—1812 часова зблізіўся з Францыяй. Вёў паспяховыя войны з Турцыяй (1806—1812) і Швецыяй (1808—1809). Пры Аляксандры I да Расіі былі далучаны тэрыторыі Усходняй Грузіі (1801), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Азербайджана (1813), былога герцагства Варшаўскага (1815). Пасля Айчыннай вайны 1812 узначаліў у 1813—1814 антыфранцузскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў. Быў адным з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—1815 і арганізатараў Свяшчэннага саюза.
Нараджэнне і імя
Аднаго з сваіх унукаў Кацярына II назвала Канстанцінам у гонар Канстанціна Вялікага, іншага — Аляксандрам у гонар Аляксандра Неўскага. Выбарам імёнаў паказвалася надзея, што Канстанцін вызваліць Канстанцінопаль ад туркаў, а наваяўлены Аляксандр Македонскі стане ўладаром новай імперыі. На троне меркаванай да аднаўлення Грэчаскай імперыі яна хацела бачыць Канстанціна[4].
«Вы кажаце, — пісала Кацярына барону Ф. М. Грыму, — што яму трэба будзе выбраць, каму пераймаць: герою (Аляксандру Македонскаму) або святому (Аляксандру Неўскаму). Вы, відаць, не ведаеце, што наш святы быў героем. Ён быў мужным ваяром, цвёрдым кіраўніком і спрытным палітыкам і пераўзыходзіў усіх астатніх удзельных князёў, сваіх сучаснікаў… Такім чынам, я згодна, што ў спадара Аляксандра ёсць толькі адзін выбар, і ад яго асабістых талентаў залежыць, на якую ён уступіць сцежку — святасці або гераізму».
«Тым самым ужо выбарам імя Кацярына прадракала ўнуку вялікую будучыню і рыхтавала яго да манаршага прызвання, чаму павінна было спрыяць, на яе думку, перш за ўсё ваенізаванае і арыентаванае на антычныя ўзоры выхаванне». Імя «Аляксандр» не было тыповым для Раманавых — да гэтага так толькі аднойчы быў ахрышчаны рана памерлы сын Пятра Вялікага. Аднак пасля Аляксандра I яно трывала ўвайшло ў Раманаўскі іменаслоў[5].
Г. Р. Дзяржавін адгукнуўся на нараджэнне Аляксандра вершам «На рождение в Севере порфирородного отрока»: «У гэты час, гэтак холадна, Як Барэй быў раз’юшаны, Дзіцятка парфірароднае У царстве Паўночным народжана…»
Дзяцінства, адукацыя і выхаванне
Вырас пры двары Кацярыны Вялікай; выхавацель — швейцарац-якабінец Фрэдэрык Сезар Лагарп азнаёміў яго з прынцыпамі гуманнасці Русо, ваенны настаўнік Мікалай Салтыкоў — з традыцыямі рускай арыстакратыі, бацька перадаў яму сваю прыхільнасць да вайсковага параду і навучыў яго сумяшчаць душэўную любоў да чалавецтва з практычным клопатам пра блізкіх. Кацярына II лічыла свайго сына Паўла няздольным заняць пасад і планавала ўзвесці на яго Аляксандра, абмінаючы яго бацьку.
Многімі рысамі свайго характару Аляксандр быў абавязаны бабулі, якая адабрала сына ў маці, і вызначыла яму жыць у Царскім Сяле, каля сябе, удалечыні ад бацькоў, якія бавіліся ў сваіх палацах (у Паўлаўску і Гатчыне) і рэдка з’яўляліся пры «вялікім двары». Зрэшты, дзіця, як гэта відаць з усіх водгукаў пра яго, было хлопчыкам ласкавым і далікатным, так што важдацца з ім для царскай бабулі было велізарным задавальненнем.
Зноскі
- Г. Александр I // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 469–480.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Константин Павлович (Российский гуманитарный энциклопедический словарь)(недаступная спасылка)
- Династия Романовых: генеалогия и антропонимика / Е. В. Пчелов. — 06/07/2009 // Вопросы истории. — 2009. — № 06. — С. 76-83.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.