Аляксандр Юр’евіч Каваленка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Юр’евіч Каваленка (нар. 8 мая 1963, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — савецкі спартсмен (трайны скачок). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).

Хуткія факты Аляксандр Юр’евіч Каваленка, Пол ...
Аляксандр Юр’евіч Каваленка
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 8 мая 1963(1963-05-08)[1] (61 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 178 см
Вага 80 кг[2]
Закрыць

Біаграфія

У 1985 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Выхаванец Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы «Буравеснік-73».

З пачатку 1990-х гадоў працуе трэнерам у Латвіі.

Бронзавы прызёр ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988) у трайным скачку, чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986), чэмпіён СССР (1987—1988), чэмпіён СНД (1992).

Спартыўныя дасягненні

  • Чэмпіянат СССР па лёгкай атлетыцы (1987, Расія) — 1 месца
  • ХХІV Алімпійскія гульні (1988, Карэя) — 3 месца
  • Чэмпіянат СНД па лёгкай атлетыцы (1992, Расія) — 1 месца

Зноскі

  1. Aleksandr Kovalenko // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>
  2. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.